суббота, 28 мая 2022 г.

Колькі пчол у Беларусі

 Колькі пчол у Беларусі



 
Колькі пчол у Беларусі? Гэта даволі цікавае пытанне. Лічылася, што яшчэ дзвесце гадоў таму, на тэрыторыі Беларусі, налічвалася каля 1 млн пчаліных сем'яў, якія жылі ў борцях. У час Вялікай Айчыннай вайны Беларусь панесла адны з самых цяжкіх страт у насельніцтве, народная гаспадарка была таксама моцна разбурана. Таму спатрэбіліся вялікія намаганні, для таго каб адрадзіць гарады і сельскую гаспадарку.


У 1957 году пчол у Беларусі налічвалася 542 000 сем'яў.
На 2010 год колькасць пчол у Беларусі ацэньвалася каля 220 000 - 250 000 сем'яў.
Бо статыстыка перастала ўлічваць колькасць вулляў, якія знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі, колькасць пчол у Беларусі ацэньваецца толькі прыблізна. На 2014 год ацэначна лічылася, што ў рэспубліцы Беларусь пчол налічваецца 229000 сем'яў. Пры гэтым 85% пчальнікоў у краіне знаходзіцца ў пчаляроў-аматараў.
У 2019 годзе назіралася вялікая гібель пчаліных сем'яў. На канец года колькасць пчаліных сем'яў у Беларусі ацэньвалася ў 215 000, па іншых дадзеных на 1 жніўня 2019 года - 200 000 сем'яў.

Пчалярства добра развіта ва ўсіх абласцях Беларусі.
У 2019 годзе на пчальніках Міншчыны налічвалася 38 567 пчаласем'яў. Іх іх 5181 знаходзіліся ва ўласнасці сельскагаспадарчых арганізацыях, 2134 - у лясгасах, 2561 - у падсобных гаспадарках, 789 - у фермераў, 27 902 - у пчаляроў-аматараў.
Як бачым, не апошнюю ролю ў развіцці зямецтва гуляюць лясгасы.
У 2018 годзе ў Мінскай вобласці пчалярствам займаюцца 19 лясгасаў, якія валодаюць каля 2,5 тысяч вулляў. Больш за ўсё пчол у Любанскім і Стаўбцоўскім лясгасах - па 300 пчаласем'яў, і ў Пухавіцкім - 200. У сярэднім на пчальніках у лясгасах маецца каля 100 вулляў.

Трэба адзначыць, што лясгасы ёсць ва ўсіх абласцях Беларусі і ўсе яны імкнуцца трымаць пчол. Хоць у апошні час намецілася тэндэнцыя да ліквідацыі пчальнікоў якія належаць лясгасам або скарачэнні іх колькасці. Улічваючы вялікія лясныя рэсурсы Беларусі і магчымасці комплекснага выкарыстання драўнянай сыравіны лясоў, пчальнікі могуць адыгрываць значную ролю ў павышэнні рэнтабельнасці лясгасаў.

У цэлым па Беларусі пчальнікі лясгасаў у 2018 годзе атрымалі 123,7 тоны мёда.

Комментариев нет:

Отправить комментарий